Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Калі б я нешта раіў прэзідэнту Украіны, я  б раіў яму вярнуцца за стол перамоваў 

05.03.2025 10:34
Палітык лічыць, што ніхто і ніколі не паводзіў сябе ў Авальным кабінеце так «жорстка і эмацыйна», як Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

«Калі б я нешта раіў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, я  б раі яму вярнуцца за стол перамоваў і шукаць паразумення», — заявіў прэзідэнт  Польшчы Анджэй Дуда ў сераду, 5 сакавіка. Палітык лічыць, што ніхто і ніколі не паводзіў сябе ў Авальным кабінеце так «жорстка і эмацыйна», як Уладзімір Зяленскі.

Амерыканская адміністрацыя заяўляе, што хоча дамагчыся як мага хутчэйшага заключэння міру паміж Украінай і Расеяй. У ноч з панядзелка на аўторак па польскім часе Белы дом абвясціў, што прыпыніў усю вайсковую дапамогу Украіне, каб «пераканацца», што яна «прагне да міру».

Прэзідэнт Анджэй Дуда на пытанне ў эфіры TVN24, як ён ставіцца да таго, што «Трамп прыстаўляе нож да горла ахвяры», каб прымусіць яе пайсці на саступкі, адказаў, што ён адзін з чатырох лідараў, з якімі нядаўна сустракаўся Дональд Трамп, і можа «смела сказаць», што мэта амерыканскага лідара — спыніць вайну.

На пытанне, ці не напалохалі яго «выкрутасы» амерыканскага лідара, якія, на думку журналіста, усё ж «ніжэй пояса», Анджэй Дуда заявіў наступнае: «Я не скажу, што я адчуваю страх, я б не стаў выкарыстоўваць гэтае слова. Я лічу, што гэта частка вельмі рэзкай тактыкі на гэтых перамовах», — адказаў польскі лідар.

Адначасова Анджэй Дуда падкрэсліў, што невядома, як Дональд Трамп «гуляе» з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

«У нас няма інфармацыі аб гэтых перамоваў. Мы сапраўды не ведаем, якая там сітуацыя», — сказаў Анджэй Дуда адзначыў, што адным з элементаў ціску на Расію было зніжэнне цэн на нафту, на якой Крэмль зарабляе грошы.

 PAP/эж